У Гомелі мужчына запрасіў жанчыну ў госці, абрабаваў і згвалціў



Гомельскім гарадскім аддзелам СК пачатая справа на падставе ч. 2 арт. 207 (разбой) і ч. 2 арт. 166 (згвалтаванне) КК у дачыненні да 38-гадовага ўраджэнца Лельчыцкага раёна.

14 жніўня прыблізна ў 03.30 у адным з пад’ездаў дома на вуліцы Савецкай падазраваны, пагражаючы нажом, забраў у жанчыны 28 рублёў і сярэбраны ланцужок, пасля чаго згвалціў пацярпелую.

Як паведамілі ў прэс-службе СК, падазраваны пазнаёміўся з 42-гадовай жанчынай на вуліцы і запрасіў у госці. Калі яна паднялася з ім на верхні паверх вышыннага шматкватэрнага будынка, мужчына стаў патрабаваць у яе каштоўнасці. У гэтым доме ён не жыве.

Падазраваны праз некалькі гадзін быў затрыманы міліцыяй. Ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. У цяперашні час з ім працуюць следчыя.

Раней мужчына неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за хуліганства, разбоі і згвалтаванні. Вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі ў чэрвені 2017 года, нідзе не працаваў.

belapan.com