У Гомелі 29-гадовая жанчына загінула пасля падзення з 16-га паверха
16 жніўня. Мінулай ноччу ля аднаго са шматпавярховых дамоў у Навабеліцкім раёне Гомеля знойдзенае цела мясцовай жыхаркі са слядамі падзення з вышыні.
Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, загінулая — жыхарка Гомеля 1988 года нараджэння. Яна жыла ў мікрараёне, але не ў гэтым доме.
На 16-м паверсе дома былі знойдзены асабістыя рэчы жанчыны, што дае падставы меркаваць: упала яна менавіта з гэтага паверха. Папярэдняя версія здарэння — суіцыд. Праводзяцца праверкі і экспертызы.