«Асмалоўка – гісторыя, якая побач» – рэпартаж Паўлюка Канавальчыка



Менскі раён Асмалоўка. Пабудаваны адразу па заканчэнні вайны, гэты квартал адметны своеасаблівай архітэктурай, якая перадае дух часу аднаўлення беларускай сталіцы. Паводле новага генеральнага плана Менска гэты раён павінен быць цалкам зруйнаваны, а на ягоным месцы мусілі з’явіцца кварталы элітнай забудовы. Аднак жыхары Асмалоўкі ўзняліся ў абарону свайго роднага раёна. І не засталіся адны, бо іх падтрымалі тысячы менчукоў, не абыякавых да гісторыі свайго горада.