18-га жніўня будзе абмежаваны рух праз пунк пропуску „Брузгі”



18-га жніўня (пятніца) будзе абмежаваны рух у пункце пропуску „Брузгі”, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце. З 9.00 да 11.00 гадзін абмяжуюць рух усіх відаў транспартных сродкаў.

Часовыя нязручнасці звязаныя з перасячэннем дзяржаўнай мяжы ўдзельнікамі 25-й Экуменічнай пешай пілігрымкі з Беластока праз тэрыторыю Беларусі.

Для больш камфортнага і хуткага перасячэння мяжы ў азначаны час рэкамендуецца выбіраць іншыя маршруты руху.

Фота gpk.gov.by