Лукашэнка на верталёце аблятае Беларусь
Кіраўнік Беларусі асабіста кантралюе ход уборачнай кампаніі з вышыні птушынага палёту.
Працягваючы інспекцыю беларускага жніва 2017 года, Лукашэнка ў сераду адправіўся ва ўсходнія раёны рэспублікі. Прэс-служба кіраўніка Беларусі паведаміла, што пасля абеду 16 жніўня ён працягнуў цыкл рабочых паездак. Пару дзён таму Аляксандр Лукашэнка асабіста назіраў за ўборачнай кампаніяй з верталёта над Берасцейскім рэгіёнам і іншымі абласцямі паўднёвага-захаду Беларусі, а цяпер ён рушыў на ўсход.
– Сёння Лукашэнка на верталёце абляцеў ўсходнюю частку Менскай вобласці і многія раёны Магілёўскага рэгіёну, назіраючы з вышыні ўборку ўраджаю, – прыводзіць belta.by словы супрацоўнікаў прэс-службы кіраўніка дзяржавы.
У наступныя дні Лукашэнка адправіцца з інспекцыяй палёў у гаспадаркі ўсходняга рэгіёну Беларусі. А затым – і на палі Віцебшчыны.
Фота: president.gov.by