У менскай кнігарні «Ў» адзначылі дзень народзінаў Чарлза Букоўскага



«Амерыканка» – так называецца не толькі турма КДБ у Менску, але і кніжная серыя выданняў знакавах амерыканскіх аўтараў ў беларускім перакладзе. Гадавіну народзінаў аднаго з іх Чарлза Букоўскага, адзначылі ў менскаў кнігарні «Ў».

Распавядае каардынатарка праекта Марыя Мартысевіч:

Гэтая імпрэза, насамрэч, гэта не зусім агітацыя за наш праект, бо мы вырашылі проста сабрацца і пачытаць творы Чарльза Быкоўскага. Проста таму, што так супала, што мы збіраем сродкі, і дзень народзінаў. Мы збіраем грошы на пераклады амерыканскай літаратуры на беларускую мову. Наш праект называецца «Лета з амерыканкай» і мы хочам сабраць вельмі вялікую суму, каб выдаць 4 кніжкі. Гэта кніжкі чатырох сучасных аўтараў адзін з якіх — Чарльз Букоўскі. Мы вельмі хочам выдаць раман «Чытво» ў перакладзе Ігара Кулікова.

На жаль, лёс перакладной кніжнай серыі «Амерыканка» застаецца пад пытаннем. Да заканчэння збору сродкаў праз інтэрнэт засталося каля тыдня. Пакуль сабрана толькі каля чвэрці патрэбных грошай. Арганізатары не губляюць надзеі ў будучым сабраць грошы на выданне кожнай кнігі паасобку.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя