Расейскія войскі ўвайшлі ў Барысаў
Некалькі дзясяткаў грузавікоў накіраваліся ў Печы.
Чытач ex-press.by даслаў відэазапіс, на якім зафіксаваны праезд калоны з некалькіх дзясяткаў вайсковых грузавікоў „Урал” з чорнымі рэгістрацыйнымі нумарамі і індэксам „RUS”.
Крытыя машыны з прычэпамі па вуліцы Вайнрубаў заехалі ў лес непадалёк ад 72-га Аб’яднанага вучэбнага цэнтра Узброеных сіл РБ.
Калону суправаджалі машыны беларускай ДАІ.
Як раней паведамляла Міністэрства абароны РБ, у Беларусь першыя падраздзяленні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Заходняй вайсковай акругі Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі пачалі прыбываць яшчэ 23 ліпеня.