Польскія лёгкаатлеты могуць атрымаюць прэмію ад прэзідэнта Беластока



Прэзідэнт горада Беластока хоча прызначыць прэмію медалістам Чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы Каміле Ліцьвінка і Войцеху Навіцкаму. Спартсмены, якія ў Лондане заваявалі бронзавыя медалі, могуць атрымаць прэмію ў памеры 20 тысяч злотых за выдатныя вынікі. Цяпер прапанову будзе разглядаць гарадская камісія спорту, сказаў на сустрэчы з медалістамі прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі.

Каміла Ліцьвінка, якая ў Лондане з вынікам 1 метр 99 сантыметраў была трэцяй у скачку ў вышыню, успамінае вельмі шчаслівы для яе конкурс.

Я вельмі шчаслівая, што не паддалася, змагалася. Бо падчас конкурсу ад першага да восьмага месца была хіба на кожнай з гэтых пазіцый. І цешуся, што пазмагалася, бо інакш была б на шостым месцы, а так маю мой жаданы медаль.

Узнагароды ад прэзідэнта Беластока могуць атрымаць таксама трэнеры лёгкаатлетаў – Міхал Ліцьвінка і Мальвіна Вайтулевіч-Саберай. Абодва – па 10 тысяч злотых.

10 тысяч злотых можа атрымаць таксама ўдзельніца эстафеты 4х400 метраў, якая ў Лондане заваявала 3 месца.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота sport.pl