У чаканні „Бардаўскай восені 2014”



Бардаўская ды аўтарская песня неўзабаве прагучыць на Беласточчыне. У бліжэйшыя выходныя афіцыйна пачнецца фестываль “Бардаўская восень 2014”. Неафіцыйны пачатак мерапрыемства пачнецца на два дні раней. Запрашаем усіх у 18:00 гадзін у чацвер, кажа арганізатар Ігар Лукашук:

– Адзін канцэрт у Гайнаўцы. У Беларускім музеі выступяць Алег Хаменка і Зміцер Вайцюшкевіч. Другі канцэрт у Орлі, у сінагозе – выступіць гурт “Наві”, якога яшчэ ніхто на Беласточчыне не чуў. І таксама запрэзентуем супольны праект Надзеі Артымовіч і Алега Кабзара пад назвай “Бераг”. Канцэрты ў пятніцу і суботу адбываюцца ў Бельскім доме культуры. Пачынаюцца ў 18 гадзін. Пятніца – гэта конкурсная частка.

Пройдуць канцэрты выканаўцаў між іншымі такіх як: “Нельга забыць”, “Зміцера Вайцюшкевіча/WZ-Orkiestra”, а таксама выступіць гурт “Р’э Мажор”. У нядзелю выступы адбудуцца ў Оперы і Падляшскай Філармоніі, дзе зайграюць “Ilo & Friends” ды „Re1ikt”. Фестываль завяршыцца ў панядзелак ў Гмінным цэнтры культуры ў Чыжах, канцэртам фармацыі “Босае Сонца”.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя