Доля беларускіх лекаў на ўнутраным рынку перавысіла 57 адсоткаў



Дэпартамент фармпрамысловасці Міністэрства аховы здароўя зрабіў справаздачу пра перавыкананне плана.

Доля беларускіх лекаў на ўнутраным рынку ў фінансавым выражэнні за паўгоддзе дасягнула 57,2%, паведаміў журналістам намеснік дырэктара Дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці – начальнік упраўлення эканомікі і маркетынгу Міністэрства аховы здароўя Віктар Шэін.

„Па выніках паўгоддзя мы выканалі ўсе паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця, якія былі даведзены да Дэпартамента фармпрамысловасці. Адзін з паказчыкаў – доля беларускіх лекаў на ўнутраным рынку. У бягучым годзе гэты паказчык запланаваны на ўзроўні 52%. Цяпер – 57,2%”, – сказаў Віктар Шэін.

ej.by