Веласвята “Ровар на кожны дзень” у Берасці
Веласвята “Ровар на кожны дзень” праходзіць ля Берасцейскага вяслярнага канала.
Мерапрыемства арганізавана інфармацыйна-асветніцкай установай “За вела Берасце” пры падтрымцы ўладаў горада. Каментуе дырэктар установы Уладзь Красько:
– Свята прысвечана папулярызацыі ровара як штодзённага сродка перамяшчэння па горадзе. І гэта пробнае мерапрыемства, якое пакажа зацікаўленасць берасцейцаў у падобных святах. Калі яно будзе запатрабавана сярод грамадства, мы будзем праводзіць яго і ў іншых мікрараёнах.
У праграме свята: велаэстафета, забаўляльныя праграмы, конкурсы, майстар-класы і сустрэчы са спартоўцамі-прафесіяналамі. “Такімі мерапрыемствамі мы актызвізуем веларух у горадзе”, – лічыць адна з наведвальніц веласвята і велаактывістка Наталля:
– Штодзень штосьці робіцца для раварыстаў. Канешне павольна, але робіцца. І нас гэта вельмі радуе. Да нас прыслухоўваецца адміністрацыя горада. Мы прыходзім, яны выслухоўваюць нас, мы раімся з імі. І такім чынам наладжваецца інфраструктура.
Свята праводзіцца пры падтрымцы Еўрапейскага Звязу.
[Not a valid template]
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце