У Менску пройдуць перамовы па Данбасе



Тэма замірэння перад першым верасня можа стаць асноўнай на перамовах Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе.

Перамовы запланаваныя на 23 жніўня ў Менску.

Пра гэта ў эфіры “5 канала” паведаміла прадстаўніца Украіны ў палітычнай падгрупе ТРК Вольга Айвазоўская. Яна дадала, што для рэалізацыі замірэння, пытанне павінна вырашацца ня толькі на ўзроўні Трохбаковай кантактнай групы.

Гэтаму можа паспрыяць і тое, што 23 жніўня ў Менску будзе ісці гаворка пра магчымыя тэрміны сустрэчы лідараў “нармандскай чацвёркі”.