Свята Спаса ў Саках



Працягваюцца святкаванні з нагоды дня Прэабражэння Гасподняга. Свята Спаса ў гэты дзень адзначаюць праваслаўныя вернікі ва ўсім свеце.

У гэты ж дзень святкаванні адбываюцца і ў Саках, што на Гайнаўшчыне, дзе знаходзіцца царква св. Дзмітрыя. Святкаванне пачалося з асвячэння вады, пасля чаго прайшла літургія:

–  У нас сын у гэтым манастыры, таму прыязджаем пасвяткаваць, хоць і далёка.

– Гэта адно з найвялікшых святаў.

У Саках таксама знаходзіцца манастыр св. Дзмітрыя Салунскага. Самыя маштабныя святкаванні з нагоды Прэабражэння Гасподняга адбываюцца на Святой Гары Грабарцы.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара