Праблемы з экспартам на Усход абмеркавалі ў Беластоку



Праблемы з экспартам на ўсход – былі адной з галоўных тэмаў Польскага сельска-гаспадарчага кангрэсу.

Сустрэча фермераў, прадпрымальнікаў, палітыкаў і вытворцаў сельска гаспадарчай прадукцыі прайшла ў Беластоку.

Былы прэм’ер міністр Вальдэмар Павляк казаў пра значную вартасць сельскай гаспадаркі ў эканоміцы дзяржавы:

– Мы адна з краінаў, эканоміка якой пацярпела ў сувязі з пазіцыяй па Украіне. Найперш гэта тычыцца сельскай гаспадаркі.

“Такое становішча вымушае неабходныя захады з боку дзяржавы”, – кажа Падляшскі віцэ-воявода Войцех Дзежгоўскі:

– Не можам мы рызыкаваць і чакаць, што сітуацыя хутка зменіцца, бо бачым, што сітуацыя развіваецца ў некарысным кірунку і мусім мы шукаць новыя рынкі збыту.

На асобных дыскусійных панэлях польскага сельска- гаспадарчага кангрэсу абмяркоўваліся таксама пытанні рэгіянальнага прадукту, кірункі развіцця сельскай прадукцыі ды новаўвядзенні ў гаспадарках.

Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя