Памерла Алеся Фурс



19 жніўня на 92-ім годзе жыцця ў Паставах памерла вялікая беларуская патрыётка Алеся Фурс (Умпіровіч). 

Алеся Фурс (Умпіровіч) нарадзілася 24 снежня 1926 года ў вёсцы Азярава Відзаўскага раёна (цяпер Браслаўскі раён). У 1943 годзе, у час вучобы ў Пастаўскай настаўніцкай семінарыі, уступіла ў Саюз Беларускай Моладзі (СБМ) — падпольную патрыятычную непалітычную моладзевую арганізацыю. Яна змагалася «за сапраўдную, а не дэкларатыўную дзяржаўнасць, самастойнасць Беларусі, дзяржаўнасць беларускай мовы, бел-чырвона-белы сцяг, герб „Пагоня“, суверэнітэт, свабоднае развіццё беларускага народу».

25 сакавіка 1946 года для цырымоніі прыняцця прысягі сяброў СБП на вернасць Беларусі Алеся намалявала «Пагоню». У 1948 годзе дзяўчыну арыштавалі, судзілі, і прысудзілі 25 гадоў зняволення ў савецкі канцлагер у Мардовіі. У лагеры Умпіровіч сябравала з вядомай беларускай паэткай Ларысай Геніюш.

Пасля вызвалення ў 1956 годзе выйшла замуж за сябра Глыбоцкай філіі СБП Антона Фурса. Сям’я жыла ў Казахстане. У вольны час спадарыня Алеся займалася маляваннем, завочна скончыла Маскоўскі народны ўніверсітэт мастацтваў.

У 1982 сям’я Фурсаў вярнулася на радзіму, пасялілася ў Паставах. Спадарыню Алесю рэабілітавалі 23 лістапада 1992 года. Апошнія гады яны цяжка хварэла, амаль страціла зрок.

www.tut.by