Леанід Судаленка: Чалавек можа не працаваць, але падаткі плаціць усё роўна



У Беларусі да канца года могуць увесці адказнасць за „дармаедства”. Міністэрства ўнутраных справаў лабіруе шэраг рэпрэсіўных змяненняў у заканадаўстве, звязаных з занятасцю насельніцтва. Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка заўважае, што дзяржаву насамрэч цікавіць не дабрабыт грамадзяніна, а прыцягненне дадатковых грошай у бюджэт.

 – Той самы грамадзянін, які часова не працуе, ён усё роўна плаціць падаткі. Ён напэўна ездзіць на аўтамабілі – у кошт паліва закладзены падатак. Ён купляе небходныя сабе прадукты – у кожнай пакупцы ёсць падатак. І мы грамадзяне, як спажыўцы гэтых тавараў, дзяржаўных паслуг, мы па факце плоцім падаткі. Таму казаць, што чалавек не плаціць падаткі, „тунеядзец” – гэта нельга.

Міністэрства ўнутраных спраў прапаноўвае ў дачыненні да так званых „дармаедаў” уводзіць штрафы, а ў асаблівых выпадках – арышты з прымусовай працай.

Беларускае Радыё Рацыя