Сцэнар Цэнтрабанку Расеі – адмена санкцый у сярэдзіне 2015 году



Сцэнар Цэнтрабанку Расеі прадугледжвае адмену заходніх санкцый у сярэдзіне будучага году. Пра гэта заявіў першы намеснік кіраўніка банку Сяргей Швецоў падчас форуму Маскоўскай біржы ў Лондане, піша ТАСС

Адначасова ён дадаў, што цэнтральны банк Расеі мае разгледзець пытанне павышэння стаўкі рэфінансавання каб утрымаць тэмпы развіцця на цяперашнім узроўні.

Падчас апошняй сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС у Люксембургу пытанне змягчэння санкцый не разглядалася.

ЕС сёння пачынае рэальна глядзець на падзеі ва Украіне адзначае галоўны рэдактар “Украінскай газеты” Пэтро Андрусэчка

 – У некаторых колах, прынамсі, у Еўропе ёсць разуменне таго, што тое, што адбываецца на Усходзе Украіны, не можа тычыцца толькі Украіны. Я ўжо бачу такое разуменне нават у Берліне. 

У адпаведнасці з дадзенымі нямецкай выведкі, Расея мае дастаткова фінансавых рэзерваў, каб чатыры гады вытрымліваць ціск еўрапейскіх санкцый.

 

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя