Бярозаўскія праваабаронцы накіравалі скаргу ў Берасцейскі абласны суд
Праваабаронцы не пагадзіліся з рашэннем суда ў Бярозе. А суддзя Наталля Вакульчык пагадзілася з рашэннем Бярозаўскага райвыканкама фактычна ўжо 2 гады не змененым суадносна Пастановы Савета міністраў.
Суд таксама не звярнуў ўвагу на тое, што райвыканкам увёў у зман заяўнікаў, калі выдумаў другую прычыну адмовы – занятасці стадыёну, – кажа праваабаронца Сяржук Русецкі:
– Асноўнай падставай для адмовы суд палічыў тое, што не была заключаная дамова з Бярозаўскім РАУСам. І гэта ўжо давала магчымасць не ўлічваць тое, што можна было даць дазвол на правядзенне пікету альбо на іншым стадыёне, альбо ў іншы час. Хаця і ў гэты час на стадыёне не было мерапрыемстваў, на трыбунах стадыёну ніякіх гледачоў не было.
Паводле Сяржука Русецкага, праваабаронцы будуць настойлівымі ў дасягненні таго, каб райвыканкам прытрымліваўся нормаў законаў. Калі рашэнне райвыканкама паводле артыкула 58 Закона “Пра нарматыўна-прававыя акты” павінна быць зменена яшчэ ў 2012 годзе без усякай бюракратыі. І суды гэта прызналі.
* * *
Бярозаўскі райвыканкам пад націскам праваабаронцаў вымушаны змяніць сваё рашэнне “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Бярозаўскім раёне”.
Згодна Пастановы Савета міністраў, райвыканкаму на працягу першых сутак пасля падачы заявы на пікет патрэбна звярнуцца ў міліцыю і вырашыць пытанне наконт аховы мерапрыемства.
Гэтае змена павінна была адмяніць пункт адначасовай падачы дамовы з міліцыяй пры заяўцы на масавае мерапрыемства.
Але райвыканкам гэты пункт не адмяніў, кажа праваабаронца Сяржук Русецкі:
– Фактычна райвыканкам унёс нейкія змены ў сувязі пастановаю, але ў выніку патрабаванні пра дамову з міліцыяй застаецца. Мы зноў круцімся па колу: РАУС не заключае дамову. А райвыканкам, паколькі няма дамовы з РАУСам не дае дазвол на правядзенне масавага мерапрыемства, і суд прызнае гэта цалкам законным.
Паводле Сержука Русецкага, застаецца спадзявацца на прафесіяналізм юрыстаў Берасцейскага аблвыканкама, дзе змененае рашэнне праходзіць экспертызу.
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя