Скаргі перанакіроўваюць тым, на каго скардзяцца
Беларускія чыноўнікі вышэйшага рангу давяраюць разгляд скаргаў ніжэйшым структурам. У выніку скаргі трапляюць да тых, на каго скардзіцца чалавек. Шукальнік праўды застаецца пры сваіх інтарэсах, а парушальнік закона жыве далей спакойна. Даходзіць да анекдатычнай сітуацыі пры адказе на скаргі, кажа сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Чарнавус (малодшы).
– Вось у мяне было некалькі скаргаў, некалькі зваротаў. Прыходзіць нейкі адзін абагульняльны адказ, і незразумела, на які мой ліст, скаргу ёсць гэты адказ. Яны даюць адказ на незразумела якое чысло, скаргу, ліст – сядзіш і дагадваешся, што яны мелі на ўвазе, на што яны адказвалі.
Паводле Мікалая Чарнавуса, такую сістэму безадказнасці чыноўнікаў да сваіх грамадзян трэба выкараняць. Клубок праблем пры сённяшнім стаўленні чыноўнікаў да іх вырашэння будзе толькі нарастаць.
Беларускае Радыё Рацыя