Дні ўкраінскай культуры ў Менску



Украінцы з’ехаліся з усёй Беларусі, каб сустрэцца каля менскай ратушы.

Свята ўкраінскай культуры ў Менску адкрываў надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім:

– Галоўнае тое, што ёсць украінскае свята, свята ўкраінскай культуры. Вы самі бачылі, колькі на плошчы людзей у вышыванках. Відавочна, што гэта людзі не толькі з Украіны, іх не магло столькі прыехаць, але тым не менш украінская грамада, якая жыве ў Менску, у Беларусі, уся прыехала на гэта свята. Для мяне важна тое, што гэта свята ўвогуле адбылося. Праграма вельмі вялікая, вельмі цікавая, бо ўпершыню мы робім і вечаровую частку праграмы.

Прысутнасць Украіны ў беларускай культурнай прасторы ў апошнія гады актыўна павялічваецца, але яна нашмат меншая ў параўнанні з расейскай.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск