Копія друкавальнага станка з’явіцца ў Нацыянальным гістарычным музеі



Дзеючая копія друкавальнага станка папоўніць экспазіцыю Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі. У юбілейны год кнігадрукавання музей прадставіць дакладную дзейсную копію друкавальнага станка Гутэнберга, з’яўленне якога змяніла свет і свядомасць людзей, адкрыла ім шлях да самаўдасканалення і самаадукацыі.

Таксама шырокай грамадскасці будзе прадстаўлены ўнікальны высокатэхналагічны макет Бібліі Францыска Скарыны, створанай першадрукаром у Празе ў 1517 годзе. Памер макета – 1800х1400 см. Пры дапамозе сучасных тэхналогій прачытаць старонкі кнігі можна, гартаючы іх рухамі рук у паветры. Для вырабу макета Дзяржаўным гістарычным музеем Расеі былі прадастаўлены сканы старонак арыгінальнага тэксту.

Дзякуючы асветніку і першадрукару Францыску Скарыну кніга стала даступнай шырокім масам, а беларускае кнігавыданне ўзбагаціла не толькі еўрапейскую, але і сусветную культуру. Яго выданні адрозніваліся высокай якасцю, выкарыстаннем гравюр і арыгінальных шрыфтоў. Кожнае з іх стала жамчужынай сусветнай культурнай спадчыны.

Дзеючая копія друкавальнага станка выраблена мастаком Юрыем Сухавым на Мастацкім камбінаце.

belta.by