„Аграрамантычны серыял” Жаны Капуснікавай



Вернісаж твораў менскай мастачкі Жаны Капуснікавай „Дажынкі” прайшоў у Гарадзенскім цэнтры гарадскога жыцця. Тэмай народнага свята „Дажынкі” мастачка займаецца з самага пачатку яго афіцыйнага святкавання беларускай дзяржавай.

З таго часу свята ператварылася з  натуральнага, шчырага ў навязанае зверху і  безгустоўную пародыю.  Пра сваю выставу кажа Жана Капуснікава:

– Я не брала на сябе нейкую вялікую місію. Я ўласна і форму ўзяла даволі іранічную, каб скараціць шлях гледача да гэтай тэмы. Каб не адштурхнуць яго, у прыватнасці, маладога гледача. Тут прадстаўленыя гісторыі, нават з працягам. Ёсць „Дажынкі”, „Другія дажынкі” і пачалася трэцяя серыя „Аграрамантычнага серыялу”. А героі – адныя і тыя ж. Не ўсё адразу атрымалася. Я з імі за гэтыя гады зжылася. Яны сталі для мяне як родныя.

У выставе, якая будзе ў Гародні трываць месяц, наведнікі змогуць убачыць толькі дзевяць работ мастачкі . Яны прэзентуюць тры серыі работ з 2013 па 2017 гады.

Арганізатар выставы  – Цэнтр гарадскога жыцця, густоўна падрыхтаваўся да вернісажу. Усе наведнікі мелі магчымасьць атрымаць буклеты карцінаў,  а таксама анатацыю да выбару на трох мовах: беларускай, ангельскай, расейскай.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара