МЗС: Беларусаў сярод пацярпелых на востраве Іск’я няма
Згодна з папярэднімі звесткамі пасольства Беларусі ў Італіі, у спісах пацярпелых ад землятрусу на італьянскім востраве Іск’я беларускіх грамадзян няма, паведамляе ў „Твітэры” МЗС Беларусі.
Знешнепалітычнае ведамства публікуе тэлефоны гарачай лініі, адкрытай у сувязі з бедствам у Італіі: +393454803465; +393483410239.
Землятрус магнітудай 4 на востраве ў Тырэнскім моры (частка Міжземнага) здарыўся ўвечары 21 жніўня. Разбурэнні зафіксаваныя ў двух курортных гарадах — Казамічола-Тэрме і Лака-Амена на паўночным узбярэжжы Іск’і. Згодна са звесткамі СМІ, у выніку землятрусу загінулі не менш як два чалавекі, 26 — параненыя, двое з іх у цяжкім стане.