Колькі зарабляюць гомельцы?



Гомельцы скептычна ставяцца да абяцанняў улады адносна сярэдняга заробку ў 750 даляраў у 2018 годзе. Большасць рэспандэнтаў у апытанцы Беларускага Радыё Рацыя заўважылі, што іх рэальны заробак рэдка калі перакрочвае мяжу ў 400 даляраў.

Прэзідэнт сказаў можа, у яго і ёсць. Ну, па 350-400, магчыма, і зарабляюць.

– Мне падаецца, што 300-400 рублёў. Мой заробак – 500 рублёў, і я мяркую, што гэта я яшчэ шмат атрымліваю.

– Мае знаёмыя зарабляюць дзесьці 300 даляраў. І гэта лічыцца добра.

Каардынатар экспертнай супольнасці „Стратэгічная думка” Аляксей Харкевіч заўважае, што ў Беларусі заробкі часта ўздымаюцца дырэктыўнымі метадамі.

– Прамой залежнасці паміж заробкам і аб’ёмам вытворчасці ці валавым рэгіянальным прадуктам у нас, у Беларусі, асабліва не назіраецца. То бок, заробкі даволі часта падвышаюць якраз дырэктыўнымі метадамі. Тут больш правільны, хутчэй за ўсё, паказчык, які ілюструе ўзаемасувязь, – гэта грашовы даход. І ён зніжаецца.

Згодна дадзеным Белстата за чэрвень 2017 года, сярэдні заробак у Гомелі ледзьве перавысіў 730 беларускіх рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель