Мінпрам павялічыў экспарт на 35,9 адсоткаў



Па выніках першага паўгоддзя 2017 года экспарт тавараў арганізацый Мінпрама склаў 1971,7 млн ​​даляраў. Тэмп росту да аналагічнага перыяду мінулага года – 135,9%.

Як паведаміла прэс-служба Мінпрама, сальда знешняга гандлю таварамі станоўчае – 1008,3 млн даляраў, што вышэй за ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года на 220 млн долараў.

У першым паўгоддзі 2017 года прадукцыя прадпрыемстваў Мінпрама экспартавалася ў 91 краіну свету. Рэалізацыя прадукцыі на экспарт ажыццяўляецца з улікам эканамічнай эфектыўнасці, а таксама з мэтай захавання прысутнасці на традыцыйных рынках і пашырэння геаграфіі краін далёкага замежжа.

Па выніках шасці месяцаў 2017 года тэмп росту экспарту ў Расейскую Федэрацыю склаў 139,5%, краіны СНД без уліку Расейскай Федэрацыі – 156,2%.

За названы перыяд забяспечана нарошчванне экспартных паставак прадпрыемстваў Мінпрама ў краіны далёкага замежжа: тэмп росту экспарту склаў 121,3%, у тым ліку у краіны Еўропы – 110,3%, Азіі – 162,7%, Афрыкі – у 3,2 разы.

Забяспечана павелічэнне экспартных паставак прадпрыемстваў Мінпрама ў краіны далёкага замежжа, якім надаецца асаблівая ўвага ў пытаннях нарошчвання тавараабароту і развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. Сярод іх – Пакістан, Турцыя, Егіпет, Сербія, В’етнам, і інш.

Экспарт тавараў у студзені-чэрвені 2017 года на новыя перспектыўныя рынкі (46 краінаў) склаў 168,1 млн даляраў (або 8,5% у агульным аб’ёме экспарту Мінпрама).

У таварнай структуры экспарту па выніках першага паўгоддзя 2017 года адзначаецца рост паставак вырабляемай падведамнымі машынабудаўнічымі арганізацыямі тэхнікі як у натуральным, так і ў вартасным выразе: трактары, машыны і механізмы для ўборкі і абмалоту сельскагаспадарчых культур (уключаючы камбайны), аўтамабілі грузавыя (уключаючы кар’ерныя самазвалы і седлавыя цягачы).

ej.by