У Зэльве адбудзецца прэзентацыя кнігі “Гісторыя Сапегаў”



У суботу, 26 жніўня, у прыходскім доме Свята-Троіцкай царквы ў Зэльве адбудзецца першая прэзентацыя фундаментальнай працы на беларускай мове “Гісторыя Сапегаў”, якую падрыхтаваў пісьменнік Міхась Скобла.

У гэты самы час адбудзецца ўшанаванне памяці дзярэчынскага настаўніка, шматгадовага кіраўніка зэльвенскага раённага літаб’яднання “Зоры над Зальвянкай” Пятра Марціноўскага. Падчас сустрэчы ў Зэльве выступяць беларускія літаратары, гісторыкі, краязнаўцы і барды. Пачатак сустрэчы ў 16 гадзін.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва