У Свіслачы ўшануюць паўстанцаў 1863 года



У бліжэйшую нядзелю, 26-га кастрычніка, у Свіслачы пройдзе традыцыйны фэст, прысвечаны ўшанаванню памяці братоў Каліноўскіх і паўстанцаў 1863 года. За мінулыя гады ўдзельнікі акцыі некалькі разоў затрымліваліся міліцыяй за „ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве”. Сёлета арганізатары таксама не звяртаюцца да ўладаў з просьбай дазволіць правесці Дзень памяці паўстанцаў, расказвае Юры Глебік:

– Браць дазвол – гэта тое ж самае, што сабе падпісваць прысуд. Калі будзем браць дазвол, то яны наогул не дадуць сабрацца. Будзем праводзіць як ушанаванне з ускладаннем кветак як і апошнія гады.

Фэст памяці паўстанцаў 1863 года ладзіцца грамадзянскай супольнасцю ўжо каля 20-ці год запар. Актывісты ўскадаюць кветкі ля помніка Кастусю Каліноўскаму, на магіле ягонага брата Віктара і ля памятнага крыжа ў вёсцы Якушоўка.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя

Фота volkovysk.by