Байкер з „Начных ваўкоў” і яго жонка загінулі ў ДТЗ пад Пецярбургам



Сталі вядомыя асобы матацыкліста і яго пасажыркі, якія загінулі ў аварыі на Кіеўскай шашы.

Гэта Уладзімір Філіпаў – адзін з чальцоў байкерскага клуба „Начныя ваўкі”, вядомы пад псеўданімам Філ, і яго жонка Алена.

Аварыя з удзелам трох транспартных сродкаў адбылася 21 жніўня ў Гатчынскім раёне Ленінградскай вобласці.

Па дадзеных праваахоўных органаў, матацыкл урэзаўся ў фуру па віне кіроўцы апошняй. У выніку ДТЗ загінулі байкер і яго пасажырка.

5-tv.ru