Палітолаг: Украіна не можа пахваліцца рэальнымі эканамічнымі рэформамі
Асацыяцыя з Еўразвязам і бязвізавы рэжым – галоўныя дасягненні ўкраінскай улады. Сёння суседзі адзначаюць Дзень незалежнасці.
У Кіеве прайшоў вайсковы парад, на якім выступіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.
– 26-ты год незалежнасці стаў асаблівым. Ён стаў шчодрым на некалькі пазітыўных падзей. Мы пасьпяхова завершылі барацьбу за ратыфікацыю пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ.
Пятро Парашэнка хваліцца і гэта нармальна, але ён не кажа пра галоўнае, заўважала у нашым эфіры палітолаг Аксана Вайцюк. Кіраўнік Украіны не можа пахваліцца рэальнымі эканамічнымі рэформамі, якія даўно абяцае.
– Каб Пятро Парашэнка сказаў, што мы зрабілі нейкую канкрэтную рэформу і маем посьпех, але, на жаль, гэта яшчэ наперадзе. Мажліва гэта скажа іншы прэзідэнт.
У Кіеве да Дня незалежнасці прайшоў традыцыйны вайсковы парад. Сёлета ўпершыню ва ўкраінскай гісторыі да святочнага параду далучыліся ваенныя з 10 краін-чальцоў НАТА.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота kommersant.ru