Юрый Нагорны: Дэпутаты з радасцю ўспрынялі новую сімволіку



26 гадоў таму, у 1991 годзе Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь быў нададзены статус канстытуцыйнага акту.

Старшынёй выканаўчага камітэта Барані, што на Аршаншчыне, тады быў Юрый Нагорны. Яшчэ ў савецкі час яму ўдалося перавесці працу адміністрацыі горада на беларускую мову:

– Я сесіі вёў на беларускай мове, сам выступаў і многія дэпутаты гледзячы на мяне таксама на беларускай мове стараліся выступаць. Усе рашэнні сесіі і выканкама вяліся на беларускай мове, можна сёння пачытаць у архіве. Памятаю з якой радасцю я асабіста і дэпутаты ў асноўнай масе ўспрынялі новую дзяржаўную сімволіку. Над будынкам выканкама ўздымалі бел-чырвона-белы сцяг. Як было цяжка мне ў 1995 годзе, калі памянялі дзяржаўны сцяг.

Юрый Нагорны быў кіраўніком Барані 7 гадоў. У 1995-м годзе, калі дэмакратыя ў Беларусі зноў апынулася пад пагрозай, ён пакінуў сваю пасаду.

[Not a valid template]

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Барань