Уладзімір Малей: Праваабаронцы – ёсць і будуць, хоць ўлада гэтага вельмі не хоча



Беларускія праваабаронцы, негледзячы на адмоўнае стаўленне ўладаў, бясплатна дапамагаюць людзям абараняць свае правы.

Malej Uladzimir

“Праваабаронцы – ёсць і будуць, хоць ўлада гэтага вельмі не хоча, яны апошняя надзея і інстанцыя, куды звяртаюцца пакрыўджаныя ўладай людз”і – кажа берасцейскі праваабаронца Уладзімір Малей:

– Самае галоўнае, што, як бы ўлада жорстка з праваабаронцамі не паступала праваабаронцы ў Рэспубліцы Беларусь ёсць, дзейнічаюць ва ўсіх абласцях. Кожны месяц на прыём прыходзяць ад 15 да 25 чалавек і па тэлефоне столькі ж звяртаецца. Ведаюць нас, а мы дапамагаем, чым можам. 

Паводле праваабаронцы, з улікам таго факту, што ў Беларусі часта парушаюцца законы, дабівацца станоўчых вынікаў з кожным годам становіцца ўсё цяжэй. Асабліва калі справы тычацца звальнення праз непрацягненне кантракту нават без тлумачэння прычынаў. Працадаўцам развязвае рукі Дэкрэт №29 Аляксандра Лукашэнкі аб кантрактнай сістэме, а правааабаронцы аказваюцца бяссільнымі.

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя