У ліпені ўпершыню з пачатку года было звольнена работнікаў менш, чым прынята



У ліпені 2017 года ў Беларусі звольнена 63.679 работнікаў, прынята на працу — 65.266. Такім чынам, колькасць прынятых перавысіла колькасць звольненых на 1.587, сведчаць даныя афіцыйнай статыстыкі.

Суадносіны прынятых і звольненых склалі 102,5%.

Іншая тэндэнцыя, калі пераважалі звольненыя над прынятымі, назіралася з пачатку 2016 года. Выключэннем сталі верасень — 100,2% і кастрычнік — 105,3%. У студзені 2017 года суадносіны прынятых і звольненых складалі 89,6%, у лютым — 96,5%, сакавіку — 90,3%, красавіку — 85,9%, маі — 77%, чэрвені — 93,2%.

Усяго з пачатку года было звольнена 377.819 чалавек, прынята на працу — 345.201. Перавышэнне звольненых над прынятымі склала 32.618.

У чэрвені больш за ўсё звольнена работнікаў у прамысловасці — 13.290 (у тым ліку ў апрацоўчай — 10.950), аптовым і рознічным гандлі — 8.772, ахове здароўя — 6.868, адукацыі — 8.392, будаўніцтве — 6.222, на транспарце — 2.703, у сферы творчасці, спорту і адпачынку — 1.775, адміністрацыі — 1.567, гасцінічным бізнэсе — 1.548, навуцы — 999.

У 2016 годзе было звольнена 719.477 работнікаў, прынята на працу — 611.372 (колькасць звольненых перавысіла колькасць працаўладкаваных на 108.105).

Як паведаміў Белстат, у эканоміцы Беларусі ў ліпені 2017 года было занята 4 млн. 345,7 тыс. чалавек. Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец ліпеня гэтага года склала 31,2 тыс. чалавек. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец ліпеня 2017 года — 0,7% ад колькасці рабочай сілы.

belapan.by