Брусэль – напад з нажом, Лондан – напад з нажом



Увечары 25 жніўня адзіночныя напады з нажамі здарыліся ў дзвюх еўрапейскіх сталіцах – Брусэлі і Лондане.

 У цэнтры бельгійскага Брусэля мужчына з нажом напаў на двух вайскоўцаў. Пра гэта паведаміў мясцовы канал RTBF.

Здарэнне адбылося каля 20.00 мясцовага часу. Нападнік быў нейтралізаваны. Пры нападзе ён крычаў „Алах акбар!”. 

Бандыт застаўся жывы, але шпіталізаваны з сур’ёзнымі траўмамі. Вайскоўцы атрымалі лёгкія парэзы рук і твару, без сур’ёзных наступстваў.

Тэрыторыя, дзе здарыўся напад, адразу была ачэплена і там пачалі працаваць праваахоўнікі.

Паводле журналіста Walla News, які апублікаваў в Twitter здымк з месца здарэння, нападнік быў узброены мачэтэ. 

А ўвечары ў Лондане здарыўся падобны інцыдэнт. Ля Букінгемскага палацу невядомы мужчына з нажом кінуўся на паліцыянтаў. Пра гэта паведаміла прэс-служба Скотланд-ярду.

Пры нападзе пацярпеді два паліцыянты. Ім дапамаглі медыкі на месцы, шпіталізацыя не спатрэбілася. 

Бандыта-нападніка пры тым затрымалі і арыштавалі.

Беларускае Радыё Рацыя