Беларусь выбрала ўдзельніцу дзіцячага “Еўрабачання”



Беларусь выбрала ўдзельніцу дзіцячага конкурсу “Еўрабачанне-2017”. На конкурсе выступіць 14-гадовая Хелена Мерааі.

У 2016 годзе дзяўчынка ўдзельнічала ў трэцім сезоне шоу «Голас. Дзеці», а ў складзе трыа «Эйва» яна выйграла «Дзіцячую Новую хвалю». Гледачы паставілі Хелене за песню “Я самая”, якая выконваецца на расейскай мове, максімальныя 12 балаў. Самую высокую адзнаку Хелена атрымала і ад журы. За перамогу ў фінале нацыянальнага адбору змагаліся 10 удзельнікаў, 8 з іх – з Менску і па адным – з Берасця і Магілёва.

Дзіцячае “Еўрабачанне” пройдзе ў сталіцы Грузіі Тбілісі 26-га лістапада. Беларусь – адна з найбольш паспяховых краінаў у гісторыі конкурсу – беларусы двойчы перамагалі ў дзіцячым “Еўрабачанні” і за апошнія 14 гадоў 8 разоў траплялі ў пяцёрку мацнейшых.

Беларускае Радыё Рацыя