У Столінскім раёне згарэла 300 тон саломы



Як паведамляе Берасцейскае абласное ўпраўленне МНС, 26 жніўня ў 0.13 ратавальнікам паступіла інфармацыя пра пажар на пляцоўцы захоўвання грубых кармоў сельгаспрадпрыемства каля вёскі Варані. Да моманту прыбыцця падраздзяленняў па НС гарэлі пяць торпаў саломы ў рулонах. Усяго на пляцоўцы знаходзілася 15 торпаў грубых кармоў сёлетняга укосу агульнай вагой 800 тон.

Агнём знішчана 300 тон саломы, работнікамі МНС і гаспадаркі выратавана 500 тон.

Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём з боку неўстаноўленай асобы.

Паводле БелаПАН