Падарожжа па краінах Балтыі



У гарадзенскай “Цудоўні” адбылася сустрэча,  прысвечаная падарожжу па краінах Балтыі. Гарадзенскі доктар Уладзімір Пруднікаў і польская валанцёрка Катажына Рэмбэза за тры тыдні праехалі ад Гародні да Таліна і па мностве гарадоў Балтыі.

Чым цікавы досвед вандроўкі па мясцінах паўночных суседзяў Беларусі? Распавядае Уладзімір Пруднікаў:

– Цікавага шмат чаго. Канешне, Сярэднявечча, якое мяжуе з сучаснасцю. І поўнач ужо цікавая тым, што на поўдзень многія ездзілі ці плануюць паехаць, а на поўнач едуць адзінкі.

На думку Катажыны Рэмбэзы, кожная краіна Балтыі мае свае адметнасці:

Перадусім Эстонія, якая бліжэй. Фінляндыя, Скандынавія. Гэта вельмі розніцца з тым, што бачым тут, у Польшчы, Латвіі і Літве. І ёсць меркаванне (не ведаю, адкуль яно ўзялося), што Эстонія, Літва і Латвія – гэта тое самае. А аказваецца, што гэта тры розныя арганізмы.

Наступнымі падарожжамі Уладзіміра і Катажыны будуць вандроўкі па Польшчы, якія яны плануюць ажыццявіць цягам бліжэйшых некалькіх месяцаў.   

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня