Малітва ў Саколцы аб’яднала тры рэлігіі



Прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла, Праваслаўнай Царквы ды Ісламу, маліліся за мір ва ўсім свеце. Пад помнікам шматкультурнасці ў цэнтры Саколкі сабраліся ўлады горада, прадстаўнікі гмінаў і мясцовыя жыхары.

[Not a valid template]

Супольная малітва нагадвае пра падзеі 27 кастрычніка 1986 году. Тады Папа Ян Павал ІІ сустрэўся з прадстаўнікамі розных рэлігіі, каб супольна маліцца за мір, – кажа старшыня мусульманскай гміны ў Багоніках, Мацей Шчэнсновіч:

– Ян Павал Другі зрабіў першы крок у мячэць 27 кастрыніка 1986 году. У гэтым годзе 27 кастрычніка праводзім Супольную малітву за мір з прадстаўнікамі трох рэлігій.

Прысутныя на сустрэчы святары Касцёла і Царквы гаварылі пра тыя каштоўнасці, якія яднаюць хрысціянства ды іслам.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя