Рэальная зарплата бюджэтнікаў за ліпень знізіліся на 2%



У бюджэтных арганізацыях намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў студзені-ліпені 2017 года склала 591,6 рубля, у ліпені — 611,4 рубля, што на 13,3 рубля, або на 2,1% менш, чым у чэрвені 2017 года, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Рэальная заработная плата ў бюджэтных арганізацыях у студзені-ліпені 2017 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2016 года зменшылася на 0,2%, у ліпені 2017 года ў параўнанні з чэрвенем 2017 года — на 2%.

Як паведамлялася, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў арганізацый рэспублікі (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у студзені—ліпені 2017 года склала 776,2 рубля, у тым ліку ў ліпені — 827,5 рубля, што на 8,2 рубля , або на 1% больш, чым у чэрвені 2017 года.

Такім чынам, зарплата бюджэтнікаў у ліпені была ў 1,4 разу меншай, чым у сярэднім па краіне.

Законам аб бюджэце на 2017 год запланавана павышэнне заработнай платы ў бюджэтным сектары эканомікі на 9%.

Як паведамлялася, тарыфная стаўка першага разраду для разліку заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый павялічваецца 1 верасня з 31 да 33 рублёў, або на 6,5%.

belapan.by