Уночы ў Менску здарыўся сур’ёзны пажар



Уночы 28 жніўня ў Менску адбыўся пажар па адрасе Панамарэнкі 41, паведамляе МНС. На гэтым месцы размяшчаецца ААТ «Менскі домабудаўнічы камбінат», яе арандатарам з’яўляецца ТАА «Эўхарыс», які спецыялізуецца на вытворчасці цеплаізаляцыйных матэрыялаў.

«Устаноўлена, што было загаранне пенапалістырола ў будынку. Пашкоджаны будынак на плошчы 600 кв. м, дах на плошчы 250 кв. м і грузавы аўтамабіль «МАН» (год выпуску і ўладальнік высвятляецца), які стаяў побач.

Паводле МНС