Польскія фанаты ўзнялі беларускамоўны банер



Падчас футбольнага матча „Ягелонія” (Беласток) – „Пяст” (Глівіцы), які адбыўся ў Беластоку 26 жніўня, фанаты „Пяста” ўзнялі беларускамоўны банер: „Ужо 6 год БАТЭ нам як браты”.

Тым самым фанаты польскага футбольнага клуба „Пяст” адзначылі ўгодкі партнёрскіх адносін з актыўнымі заўзятарамі беларускага клуба „БАТЭ”, якія на фанацкім слэнгу называюцца словам „згода”. Гэта азначае, што ўжо 6 гадоў фанаты „БАТЭ” і „Пяста” рэгулярна прыязджаюць падтрымаць адзін аднаго на матчах нацыянальнага першынства і на еўракубкавых турнірах. Напрыклад, гэтым летам фанаты „Пяста” прысутнічалі на гасцявой для барысаўчан сустрэчы Лігі чэмпіёнаў у Празе.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя