Аляксандра Сасновіч паспяхова стартавала на US Open



Беларуска Аляксандра Сасновіч паспяхова стартавала на адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе. У першым крузе адзіночнага разраду 88-я ракетка свету ўпэўнена адолела амерыканку Джулію Боўзрап (115-ы нумар сусветнага рэйтынгу) – 6:2, 6:2.  

У другім крузе Сасновіч сустрэнецца з пераможцай паядынку Ана Конюх (Харватыя) – Эшлі Барці (Аўстралія). У значнай ступені сенсацыйна ў 1/64-й фіналу перамагла намнога менш рэйтынгавая аўстралійка – 4:6, 6:0, 6:1.

Беларускае Радыё Рацыя