Беларусы Варшавы ўшанавалі памяць Алеся Чаркашына



У другую гадавіну смерці Алеся Чаркашына ў Беларускім Доме паказалі дакументальны фільм «Не здавайся» рэжысёра Антося Цялежнікава. Фільм прысвечаны гісторыі гераічнага змагання беларускага патрыёта, загінуўшага за незалежнасць Украіны.

Гаворыць сустаршыня Беларускага Дому Уладзімір Кобец:

– Алесь Чаркашын – гэта прыклад мужнасці, прыклад унутранай трансфармацыі, перамогі самога над сабою. Ён закаляў свой дух, закаляў сваю душу крок за крокам праз усё сваё жыццё.

 Антось Цялежнікаў, рэжысёр-дакументаліст: Шкадую, што не пазнаёміўся з ім раней, інакш мой першы фільм напэўна быў бы пра яго. Але так атрымалася, што ўжо постфактум я зняў фільм пра яго, бо ён варты ні аднаго фільма, ні адной кнігі.

Свайго таварыша па арганізацыі «Зубр» узгадвае былы палітвязень Аляксандр Атрошчынкаў:

– Пачаў сваё жыццё з самых нізоў. Але тое, што дасягнуў у духоўным плане, маральным плане, тое, што для многіх людзей ён герой. Ён шмат каму дапамог у жыцці. Гэта вялікае дасягненне. І гэта сапраўды вялікі прыклад жыцця вялікага чалавека. Спадзяюся, што прыйдзе час, калі на Беларусі будуць шанаваць гэтага безумоўна героя Беларусі і героя Украіны.

Алесь Чаркашын і Віталь Ціліжэнка загінулі ў жніўні 2015 года падчас баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны.

Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава