Новым дырэктарам белліцэя ў Гайнаўцы стане Ігар Лукашук



Ігар Лукашук з 1 верасня будзе новым дырэктарам ліцэя з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы. Пра гэта паведаміў стараста Гайнаўскага павета Міраслаў Раманюк. 

Ігар Лукашук (Фота: umbielskpodlaski.pl)

Было вырашана не абскарджваць у судзе рашэнне Падляшскага ваяводы Багдана Пашкоўскага, які прызнаў, што пераможца конкурса на пасаду дырэктара Школ з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы быў абраны ў адпаведнасці з законам, таму не было падстаў для адмены конкурса на пасаду дырэктара, адзначыў ён.

Дырэктара ліцэя з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы абіраюць раз на пяць гадоў. Ігар Лукашук зменіць на гэтай пасадзе Яўгена Сачко, які папярэднія 25 гадоў нязменна ўзначальваў навучальную ўстанову. Ігар Лукашук дагэтуль займаў пасаду намесніка дырэктара комплексу школ у Нарве.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя