БРСМ па-за законам?



Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі не мае права дзейнічаць у навучальных установах. У гэтым упэўнены праваабаронца і студэнцкі актывіст Крысціян Шынкевіч, які разаслаў больш за сотню скаргаў на дзейнасць БРСМ па розных беларускіх ВНУ.

Дзейнасць БРСМ у навучальных установах груба супярэчыць дзеючаму беларускаму заканадаўству, кажа Крысціян Шынкевіч:

– Я гэта ведаў здаецца ўжо даўно, але актыўна займацца вырашыў цяпер, калі больш даведаўся пра нейкія заканадаўчыя нормы. У нас у Кодэксе аб адукацыі прапісаны трэці артыкул пра тое, што арганізацыі, аб’яднанні і палітычныя партыі не маюць права дзейнічаць у ВНУ. Усе ведаюць, што гэта палітычная справа.

На думку Крысціяна Шынкевіча, сур’ёзнай праблемай таксама з’яўляецца і тое, што юнакоў і дзяўчат запісваюць у БРСМ яшчэ са школы. Выйсці ж шэрагаў гэтай арганізацыі вельмі складана і абцяжарана бюракратычнымі працэдурамі.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск