Каўч-майстэрня ў Берасці



Дзяўчат і хлопцаў ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў запрашаюць на да ўдзелу ў коўч-майстэрні. Яна пройдзе з 7 па 10 верасня ў Доме еўрапейскіх сустрэч у Берасці. Пра тое, што такое валанцёрства, распавядуць сябры агенцтва рэгіянальнага развіцця Дзедзіч разам з грамадскай арганізацыяй Час зямлі”, – падкрэсліла адна з арганізатараў Ірына Ботвіна.

Праграма складаецца з трох блокаў: адукацыйны, рэлаксовы, камунікатыўны. У адукацыйным блоку будуць праводзіцца трэнінгі, майстар-класы і лекцыі, а таксама абмеркаванні важных для арганізацыі пытанняў. Напрыклад, устаў арганізацыі, праблемы, якія яна вырашае, а таксама палітыка валанцёрства і прыёму валанцёраў.

У межах адукацыйна-інфармацыйнай майстэрні ўдзельнікаў пазнаёмяць з асноўнымі прынцыпамі валанцёрства і досведам, які з гэтага можна атрымаць. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 3 верасня.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце