Былы галоўны архітэктар Баранавіч змагаецца за сваю рэабілітацыю



Былы галоўны архітэктар Баранавіч Анатоль Радзівоненка 10 гадоў стараецца вярнуць імя сумленнага чалавека і даказаць, што быў асуджаны на шэсць з паловай гадоў турмы за хабар па сфальсіфікаванай справе.

Хабар нібы быў узяты за незаконнае выдзяленне зямлі прадпрымальніку Віталю Дзервану пад будаўніцтва крамы, але на выдзяленне зямельнага ўчастка архітэктар не меў паўнамоцтваў. І рашэння па выдзяленню зямлі наогул не было, кажа Анатоль Радзівоненка:

Адказ выканкама: выняццё і прадстаўленне ўчасткаў ажыццяўляецца рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама. Матэрыялы пра прадстаўленне Дзервану зямельнага участка не выконваліся і ўчастак не прадстаўляўся. У гэтым рашэнні пра зямлю ані слова не кажуць, а мяне за выдзяленне зямельнага участка казнілі. Сядзець мне не было за што.

Анатоль Радзівоненка адсядзеў 3,5 гады ў турме “Воўчыя норы” пад Івацэвічамі і быў вызвалены за прыкладныя паводзіны. За бацьку пацярпеў сын. Унук баіцца прызнацца, хто яго дзед. Страціла здароўе жонка. Таму Радзівоненка – сябра саюза беларускіх архітэктараў, саветнік беларускай акадэміі архітэктуры і міжнароднай акадэміі будаўніцтва і экалогіі стараецца вярнуць сабе добрае імя.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя