„Развітанне з летам” у Бельску Падляшскім



У Бельску Паддяшскім пройдзе фэст „Развітанне з летам”. У гарадскім амфітэатры можна будзе паслухаць музыку ў выкананні музычных калектываў, пакаштаваць кулінарныя стравы, а таксама гародніну, якую вырошчваюць бельскія агароднікі-аматары.

„Падзея будзе складацца з двух асноўных частак”, – кажа Альжбета Фіёнік з дома культуры:

– Па-першае, гэта фэст для тых, хто мае свой агарод і хацеў б пахваліцца тым, што вырасціў напрацягу гэтага лета: дыні, памідоры, агуркі, кветкі. Можна будзе пачаставацца вырабамі. Будуць конкурсы з выкарыстаннем гэтых пладоў. Другі аспект – канцэрты. Акрамя нашых калектываў будуць калектывы з Беларусі: цыркавы калектыў „Вяснушкі” з кобрынскага палаца культуры, а таксама вакальны калектыў з Пружан, які яшчэ не быў у Бельску.

Фэст пачнецца ў парку каралевы Алены ў Бельску Падляшскім у суботу 2-га верасня а 16:00.

 

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя