Памёр беларускі палітолаг Алег Багуцкі



 

У сталіцы Кыргызстана Бішкеку памёр беларускі палітолаг Алег Багуцкі.

Ён паходзіў з Полаччыны, быў дэпутатам гарсавета. Багуцкі на выбарах 2001 года падтрымліваў Леаніда Сініцына. Потым сышоў у штаб Мікалая Статкевіча, аднак праз нейкі час сышоў.

Апошнія гады Багуцкі пастаянна пражываў у Кіеве, адкуль працягваў супрацоўнічаць з многімі беларускімі выданнямі. Алегу Багуцкаму было 49 гадоў.