ЗША зачыняюць тры дыпламатычныя прадстаўніцтвы Расеі
Увечары 31 жніўня стала ведама, што Злучаныя Штаты Амерыкі зачыняюць ажно тры дыпламатычныя прадстаўніцтвы Расеі. Так будуць зачынены Генеральнае консульства Расеі ў Сан-Францыска, а таксама консульскія аб’екты ў Нью-Ёрку і Вашынгтане.
Адпаведная пісьмовая заява была зроблена начальнікам прэс-службы Дзярждэпартаменту ЗША Хезер Наўэрт. Рашэнне павінна быць выканана за два дні да 2 верасня.
Беларускае Радыё Рацыя