“Немэн-імправізацыі” ў Васілішках



Памяці легендарнага Чэслава Немэна прысвечаны джазавы канцэрт, які адбыўся на ягонай радзіме. Трыа вядомага польскага піяніста Артура Дуткевіча прапаванала слухачам праграму імправізацый на творы Немэна.

DSC04050

Землякам выбітнага музыкі і гасцям з Беларусі і Польшчы была прадстаўлена праграма “Немэн-імправізацыі”.

Расказвае піяніст Артур Дуткевіч:

– Вельмі шмат чуў пра гэтае месца, дзе нарадзіўся Чэслаў Немэн. Чытаў пра гэта, бачыў дакументальныя стужкі і заўсёды марыў тут зайграць. Для мяне гэта вялікая эмацыйная падзея. Творчасць Немэна я ведаю з дзяцінства. Цяпер я зразумеў, адкуль у яго з’явілася гэтая вялікая ўражлівасць да гукаў, прыроды і чалавека.

Сёлета адзначаюцца 75–ыя  ўгодкі са дня народзін і дзесятая гадавіна са дня смерці музыкі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня